Гульня дапаможа праверыць і адкрыць новыя веды па творчасці Янкі Купалы, падрыхтавацца да алімпіяды. Матэрыял могуць выкарыстоўваць у сваёй практыцы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, класныя кіраўнікі, педагогі-арганізатары.
Таццяна ЧАЙКІНА, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,
Таццяна ЗАЙЦАВА, настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Козенская сярэдняя школа Мазырскага раёна”,
Гомельская вобласць
Апісанне гульні
Гульня прызначана для вучняў 6–9-х класаў. Гульня дапаможа праверыць свае веды па творчасці Янкі Купалы, падрыхтавацца да алімпіяды, адкрыць новыя веды. Гульня ўяўляе сабой ілюстраванае і тэкставае лато. Маленькія карткі змяшчаюць пытанні, а вялікія карты – адказы з тэкстам або ілюстрацыямі. На кожнай вялікай карце 8 ячэек. Усяго 4 вялікія карты і 32 маленькія. На кожным полі ёсць ячэйка з малюнкам “ноты”. Гульцы праслухоўваюць урывак з песні і адказваюць на пытанні. На маленькіх картках ёсць QR-коды для замацавання сваіх ведаў пасля гульні.
Правілы гульні
Гуляць могуць 2 ці 4 гульцы, а таксама 2 ці 4 каманды. Удзельнікі гульні атрымліваюць вялікія карты. Вядучы бярэ па чарзе малыя карткі і чытае напісаны на іх тэкст. Той, у каго на карце маецца адпаведны пытанню адказ, кажа, што гэта такое. Калі адказ правільны, атрымлівае картку і закрывае адпаведную ячэйку. Напрыклад, вядучы чытае: “Сапраўднае імя Янкі Купалы”. Той, у каго ёсць адказ “Іван Дамінікавіч Луцэвіч”, называе і атрымлівае картку.
Усе ячэйкі на вялікіх картах, а таксама пытанні забяспечаныя адпаведнымі нумарамі. Выйграе той, хто хутка і правільна закрые ўсе ячэйкі.
Калі адбываецца так, што кожны правільна закрыў сваё поле, даецца суперзаданне. Патрэбна ўзяць каробку з пазламі. На кожным пазле ёсць нумар; выбраць тыя нумары, якія ёсць на полі гульцоў, і скласці адпаведную карціну. За правільнасць і хуткасць даецца 2 балы. Прадугледжаны пытанні да кожнай карціны:
1. Назавіце карціну і аўтара? (2 балы)
2. Дзе знаходзіцца помнік паэту? (2 балы)
3. Якому зборніку Янкі Купалы адпавядае карціна? (2 балы)
4. Як вы лічыце, якому вершу Янкі Купалы прысвечаны малюнак? (2 балы)
QR-коды дапамогуць праверыць адказы.
Матэрыял для вядучага
№ |
Пытанні |
Адказ |
1 |
У гэтым годзе свет убачыў першы верш на роднай мове. Назавіце год і верш. |
1904 год, “Мая доля” |
2 |
Пазнайце героя, назву твора. |
Наталька; |
3 |
Якая старажытная грашовая адзінка згадваецца ў паэме “Курган”? |
“…поўны гуслі насыплю дукатаў” |
4 |
Як называецца дарэвалюцыйная беларуская газета, якую рэдагаваў Янка Купала? |
“Наша ніва” |
5 |
У якім мястэчку нарадзіўся Янка Купала? |
Вязынка |
6 |
На гэтых музычных інструментах умеў іграць Янка Купала. |
Скрыпка і дудка |
7 |
Пазнайце героя, назавіце твор. |
Бандароўна; |
8 |
Гэты верш Янкі Купалы ўвайшоў не толькі ў гісторыю літаратуры, але і ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. У ваенны час ён шмат разоў перадрукоўваўся як брашура, размнажаўся як плакат. Радкамі верша радыёстанцыя “Савецкая Беларусь” пачынала і заканчвала ў ваенны час сваё вяшчанне. Назавіце верш. |
“Беларускім партызанам” |
9 |
Які твор паэта адказвае на пытанні, дзе нарадзіўся Янка Купала, што ёсць для яго Радзіма і як ён з ёю паяднаны? |
“Бацькаўшчына” |
10 |
Заснавальнікі беларускага тэатра І.Буйніцкі і Ф.Ждановіч прасілі Купалу напісаць нешта для тэатра. Так у 1912 годзе з’явілася гэтая першая камедыя Янкі Купалы. Менавіта яна з’яўляецца візітнай карткай тэатра, які носіць імя паэта. |
“Паўлінка” |
11 |
Назавіце год выдання і назву другога зборніка паэта. |
1910 год, “Гусляр” |
12 |
Каму прысвяціў свой першы верш Янка Купала? |
Першы верш паэт напісаў у дзень імянін сястры Леакадзіі. Верш быў жартоўны. Сястра пакрыўдзілася і паперку, на якой быў напісаны верш, спаліла ў печы. |
13 |
Паслухайце ўрывак з песні і назавіце верш, на словы якога была напісана музыка? |
“Малітва” |
14 |
Які верш Янкі Купалы перакладзены больш на 100 моў свету? |
“А хто там ідзе?” |
15 |
Неяк у часопісе “Родина” Ясь (Янка Купала) вычытаў, што за два рублі можна выпісаць музычны інструмент. Яму вельмі хацелася мець гэты інструмент. Доўга прасіў у бацькоў грошы. Праз некалькі дзён маці дала Ясю два рублі на дудачку. У капелюшы ляжыць матэрыял, з якога была зроблена дудка. |
Аркуш паперы |
16 |
Паслухайце ўрывак з песні і назавіце верш, на словы якога была напісана музыка. |
“Явар і каліна” |
17 |
Паслухайце ўрывак з песні і назавіце верш, на словы якога была напісана музыка. |
“Спадчына” |
18 |
Тут была яго дача. Тут стварыў лепшыя свае вершы ў 30-я гады XX стагоддзя. |
Ляўкі |
19 |
Які верш упершыню быў надрукаваны на беларускай мове ў мінскай газеце “Северо-Западный край”? |
“Мужык” |
20 |
Паслухайце ўрывак з песні і адкажыце назву верша, на словы якога была напісана музыка. |
“Як у лесе зацвіталі…” |
21 |
Назавіце год выдання і назву трэцяга зборніка. |
1913 год, |
22 |
У якім годзе адбылася першая сустрэча Я.Купалы з Я.Коласам? |
26 ліпеня 1912 года |
23 |
У якім годзе беларускі ўрад прысвоіў Я.Купалу ганаровае званне народнага паэта БССР? |
У 1925 годзе |
24 |
Купала-рамантык выбраў сабе такі псеўданім – загадкавы, рамантычны. У гэтым выбары – пошукі шчасця для Беларусі і яе народа. Які прадмет падштурхнуў да гэтага выбару? |
Папараць |
25 |
Назавіце твор, у якім галоўны герой сваім талентам прыпыняў шум і песні ў лесе, бурленне вады. |
Паэма “Курган” |
26 |
Выданне гэтага зборніка вершаў Янкі Купалы лічыцца самым дарагім з-за фота, размешчанага на вокладцы. Тады выпусціць кнігу з такім афармленнем каштавала немалых грошай. |
“Шляхам жыцця” |
27 |
Працягніце верш: |
“…Над шчаслівай краінай, |
28 |
Працягніце верш: |
“…Яго Магілевам назвалі, |
29 |
Якой асобе была прысвечана п’еса “Паўлінка”? |
Паўліна Мядзёлка |
30 |
Які зборнік Янкі Купалы быў забаронены царскай цэнзурай? |
“Жалейка” |
31 |
Працягніце верш: |
“…Занімай, Беларусь маладая мая, |
32 |
Працягніце верш: |
“…Баіць ці не? – Баіць!” |