Заданні па тэме “Фанетыка”

- 15:32Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Матэрыял для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове.

Вікторыя ЦІМАШЭНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ворнаўская сярэдняя школа Кармянскага раёна”,
Гомельская вобласць

 

 

1. Размяркуйце словы ў два слупкі: 1) словы, у якіх літары я, е, ё, ю, і абазначаюць адзін гук, 2) словы, дзе яны абазначаюць два гукі.

П’ю, юнацтва, герой, нясе, сезон, нёс, сеньёр, зямляк, аб’інець, алея, лес, лье, веліч, Ілья, пер’е, барэльеф, дзевяць, піяніна.

Адказ: 1) герой, нясе, сезон, нёс, зямляк, лес, веліч, дзевяць, 2) п’ю, юнацтва, сеньёр, аб’інець, алея, лье, Ілья, пер’е, барэльеф, піяніна.

 

2. Вызначце (суаднясіце) прынцып, па якім згрупаваны словы.

1. Зязюля, беленькі, нядзеля, дзень

а. Усе зычныя цвёрдыя

2. Волас, паэт, гоман, лугавы

б. Ва ўсіх словах ёсць свісцячыя зычныя

3. Жолуд, шырокі, чалавек, рабіна

в. Усе зычныя мяккія

4. Дзень спяваць, заяц, цеплыня

г. Ва ўсіх словах ёсць шыпячыя зычныя

5. Джаліць, жыць, шпарка, чэк

д. Усе ловы пачынаюцца з зацвярдзелых зычных

1_, 2_, 3_, 4_, 5_.

Адказ: 1в, 2а, 3д, 4б, 5г.

 

3. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:

[м’ац’эл’іца], [прый’эхац’], [ц’опл’ен’ка], [дз’м’э], [май’ой’], [в’эл’м’і], [л’ос].

Адказ: мяцеліца, прыехаць, цёпленька, дзьме, маёй, вельмі, лёс.

 

4. Прачытайце. Ці правільна запісаны словы? Выпраўце памылкі.

Ястрап, шчарнець, лёччык, дзяцька, рашчасаць валасы, у вопраццы, пераплёччык, рэшчык, сварысся, марос, пяшчаны, шчаслівы, бярэзьнік.

Адказ: ястраб, счарнець, лётчык, дзядзька, расчасаць валасы, у вопртцы, пераплётчык, рэзчык, сварышся, мароз, пясчаны, шчаслівы, бярэзнік.

 

5. Вызначце, у якіх словах колькасць гукаў адпавядае і не адпавядае колькасці літар.

Яблык, лясны, дзверы, сядзіць, дождж, грыб, дзівосныя, карысць, пытаецца, насенне, вугаль, сям’я.

Адказ: ябык – не адпавядае, лясны – адпавядае, дзверы – не адпавядае, сядзіць – не адпавядае, дождж – не адпавядае, грыб – адпавядае, дзівосныя – адпавядае, карысць – не адпавядае, пытаецца – адпавядае, насенне – не адпавядае, вугаль – не адпавядае, сям’я – не адпавядае.

 

6. Вызначце, колькі літар і колькі гукаў у словах.

Вераб’іны – _літар, _гукаў, вясёлка – _літар, _гукаў, грамадства – _літар, _гукаў, падзяліць – _літар, _гукаў, пад’язджаць – _літар, _гукаў, ясень – _літар, _гукаў, дождж – _літар, _гукаў, здароўе – _літар, _гукаў, насенне – _літар, _гукаў, дзень – _літар, _гукаў, радасць – _літар, _гукаў.

Адказ: Вераб’іны – 8 л., 9 г., вясёлка – 7 л., 7 г., грамадства – 10 л., 9 г., падзяліць – 9 л., 7 г., пад’язджаць – 10 л., 9 г., ясень – 5 л., 5 г., дождж – 5 л., 4 г., здароўе – 7 л., 8 г., насенне – 7 л., 6 г., дзень – 5 л., 3 г., радасць – 7 л., 6г.

 

7. Адзначце словы, у якіх літар больш, чым гукаў.

Роўнядзь, французскі, прыязджаць, аб’ява, пагалоўе, весялосць, творца, шчаслівы, голле,

Адказ: роўнядзь, французскі, прыязджаць, весялосць, голле.

 

8. Адзначце словы, у якіх два мяккія зычныя.

Чацвёрты, разьбяр, змена, скінуў, елачкі.

Адказ: чацвёрты, разьбяр, змена, елачкі.

 

9. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне шыпячых зычных да свісцячых.

Рэзчык, падабаешся, пясчаны, па адной лыжцы, у дзежцы, расчапіць, расказчык, разжаць, пераможца, на лодачцы.

Адказ: падабаешся, па адной лыжцы, у дзежцы, пераможца, на лодачцы.

 

10. Адзначце словы, у якіх адбываецца прыпадабненне глухіх зычных да звонкіх.

Ад печы, касьба, вакзал, жаніцьба, зборнік, мігцець, просьба, адшумець, прысядзьце.

Адказ: касьба, вакзал, жаніцьба, просьба.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий