Сфарміраваць веды аб інвестыцыях, асноўных відах каштоўных папер, дыверсіфікацыі інвестыцый.
Аляксандр КАНДРАЦЕНЯ,
настаўнік геаграфіі
ДУА “Крупаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма занятку: “Стратэгіі інвеставання”.
Мэты:
– сфарміраваць веды аб інвестыцыях, асноўных відах каштоўных папер, дыверсіфікацыі інвестыцый;
– развіваць аналітычныя здольнасці пры стварэнні інвестыцыйнай стратэгіі; выпрацоўваць навыкі сумеснай працы ў малой групе;
– фарміраваць эканамічную культуру асобы.
Мэтавая аўдыторыя: вучні 8–11-х класаў, якія вывучаюць факультатыўна прадмет “Асновы фінансавай граматнасці”.
Абсталяванне: класнае памяшканне, класная дошка; вучэбная мэбля, у тым ліку расстаўленая для трох-чатырох груп; мультыборд, праграма выпадковага выбару лікаў; барабан для лёсавання, капсулы з імёнамі вучняў; гульнявыя бланкі для кожнай групы; ручкі, алоўкі, ласцікі, калькулятары.
Тып занятку: замацаванне тэарэтычных ведаў і развіццё ўменняў прыменяць іх пры вырашэнні новых пазнавальных і практычных задач.
Від занятку: фінансавая гульня.
Ход занятку
Дзейнасць настаўніка |
Дзейнасць навучэнцаў |
Чакаемы вынік |
Уводны этап (1 мін.) |
||
Вітае навучэнцаў і гасцей, абазначае тэму |
Вітаюць настаўніка |
Фарміраванне дзелавога пазітыўнага настрою |
Асноўны этап Тэарэтычная частка-1 (3 мін.) |
||
Дае слова пераможцу раённай алімпіяды для тлумачэння паняцця “інвестыцыі”. Праводзіць замацаванне |
Вучань-пераможца тлумачыць паняцце “інвестыцыі”. Усе вучні слухаюць, робяць запісы ў рабочыя сшыткі |
Усведамленне галоўнага паняцця ўрока |
Тэарэтычная частка-2 (7 мін.) |
||
Тлумачыць асноўныя інструменты інвеставання, асноўныя віды каштоўных папер, падключае вучняў да гутаркі |
Слухаюць настаўніка, удзельнічаюць у гутарцы, запісваюць асноўныя палажэнні ў рабочыя сшыткі |
Фарміраванне ведаў аб асноўных інструментах інвеставання |
Практычная частка. Уводзіны (3 мін.) |
||
Праводзіць лёсаванне, вызначаючы мікрагрупы. Раздае гульнявыя бланкі. Тлумачыць правілы гульні |
Рассаджваюцца па мікрагрупах, мяняючы месцы. Слухаюць правілы |
Дзяленне на групы. Усведамленне правіл |
Практычная частка. 1–3-і этапы (27 мін.) |
||
Інфармуе аб умовах кожнага з этапаў. Дапамагае вучням фіксаваць вынікі інвестыцыйнай дзейнасці на гульнявых бланках |
Размяркоўваюць інвестыцыйныя пакеты. Вядуць падлікі вынікаў інвеставання на кожным этапе |
Засваенне метадаў работы з інвестыцыйнымі пакетамі. Замацаванне навыкаў работы з лічбамі. Эмацыйныя перажыванні вынікаў |
Заключны этап (4 мін.) |
||
Падводзіць “фінансавыя” вынікі заняткаў. Дае слова вучням для рэфлексіі |
Выказваюцца аб праведзеных занятках |
Эмацыйная і рацыянальная ацэнка вынікаў заняткаў |
Тлумачальная запіска
Уводны этап. Прывітанне можа мець розныя формы ў залежнасці ад канкрэтных асаблівасцей аўдыторыі і настаўніка.
Тэарэтычная частка-1. Калі ў групе няма пераможцы алімпіяды, дык, напэўна, ёсць удзельнік ці, на крайні выпадак, той хто можа стаць удзельнікам алімпіяды павышанага ўзроўню. Рэкамендуецца накіраваць вучня на тое, каб ён імкнуўся дабіцца разумення яго паведамлення і не надта паглыбляўся ў тэорыю.
Тэарэтычная частка-2. Інфармаванне ці напамінанне аб дэпазітах, аблігацыях, акцыях. Тлумачэнне сувязі паміж прыбытковасцю і рызыкоўнасцю інвестыцый. Дзяленне інвестыцыйных інструментаў паводле прыбытковасці і рызыкоўнасці на тры групы. Рэкамендуемы матэрыял:
https://teacher.fingramota.by/ru/guide/budget/plan.
Прыклад гульнявых бланкаў прапанаваны ў дадатку да тлумачальнай запіскі.
Практычная частка. Уводзіны. Лёсаванне (жараб’ёўка) адбываецца з прымяненнем барабана ці ў іншай прывабнай форме. Рэкамендуецца прадугледзець механізм, які забяспечвае фарміраванне груп з непадобных адзін да другога вучняў. Напрыклад, у нас у групе роўная колькасць дзяўчынак і хлопчыкаў, таму дзяўчынкі выцягвалі капсулы (жэтоны) з імёнамі хлопчыкаў і такім чынам у групах спалучаліся вучні з рознымі гендэрнымі тыпамі паводзін.
Рассадка груп праводзіцца так, каб вучням давялося перамясціцца з аднаго месца на іншае, і атрымалася рухомая паўза.
Практычная частка.1– 3-і этапы. Кожная група на старце атрымлівае 10 тыс. руб. Велічыні інвестыцыйных пакетаў для зручнасці падлікаў кратныя 1000. Дыверсіфікацыя інвестыцый па розных тыпах інструментаў абавязковая. Затым кожная група незалежна выбірае нумары інвестыцыйных інструментаў кожнага тыпу ад 1 ад 100. Напрыклад, кансерватыўныя інструменты 3000 – № 15, 17, 32; умераныя – 4000 – № 17, 42, 57, 92; агрэсіўныя – 3000 – № 4, 75, 92. Нумары з розных тыпаў інвестыцый могуць паўтарацца або не паўтарацца. Нумары розных груп могуць паўтарацца або не паўтарацца.
Затым уключаецца і выводзіцца на мультыборд ці іншы вялікі манітор генератар выпадковых лічбаў, напрыклад, https://calculator888.ru/random-generator. У групе кансерватыўных інструментаў рандомна вызначаецца 1 нумар, які не прынясе даходу (працэнтаў). Сярод умераных інструментаў 3 нумары не прыносяць даходу, а 2 поўнасцю прападаюць. Сярод агрэсіўных інструментаў такіх нумароў адпаведна 4 і 12. Вучні пэўным чынам пазначаюць гэтыя нумары, калі яны былі выбраны ўдзельнікамі інвестыцыйнага працэсу. Напрыклад, тыя, што не прынеслі даходу закрэсліваюцца адной гарызантальнай рыскай, а тыя, што зусім прапалі, перакрэсліваюцца накрыж.
Пасля гэтага запаўняецца ячэйка ўбытак, роўная колькасці перакрэсленых накрыж нумароў (у тыс. руб.). Затым разлічваецца і запісваецца ў адпаведную ячэйку памер прыбытку ў кожнай групе інструментаў. З улікам прыбытку і ўбытку разлічваецца і запісваецца баланс з адпаведным знакам, плюс або мінус.
Да атрыманага балансу дабаўляецца пачатковая сума (10000 руб.) і запісваецца ў ячэйку “Сума на канец тура, дакладна”. Для зручнасці далейшай гульні атрыманая сума акругляецца да тысяч па правілах акруглення і запісваецца на бланку.
У другім туры атрыманая ў канцы першага тура запісваецца як пачатковая. Усе дзеянні, што былі ў першым туры паўтараюцца. Тое ж самае адбываецца і ў трэцім туры, за выключэннем выніковага акруглення. З дазволу “інвестараў” настаўнік агучвае фінансавыя вынікі гульні. Колькасць тураў можа быць і іншай.
Пры правядзенні рэфлексіі рэкамендуецца не настойваць на абавязковым агучванні кожным вучнем сваіх уражанняў і вывадаў, паколькі асобным дзяўчынкам і хлопчыкам можа быць няпроста выказвацца на павышаным эмацыйным фоне.