Падрыхтоўка да ЦЭ па беларускай мове па раздзеле “Марфалогія”

- 11:14Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Матэрыял уключае чатыры тэсты па тэмах “Назоўнік” і “Прыметнік”.

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Срэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

 

 

 

Тэст № 1

1. Адзначце нумары радкоў, якія раскрываюць паняцце ‘назоўнік’:

1) самастойная часціна мовы;
2) абазначае прымету прадмета;
3) адказвае на пытанні хто? што?;
4) асноўныя граматычныя прыметы – катэгорыі роду, ліку і часу;
5) можа выступаць у ролі выказніка.

2. Адзначце адушаўлёныя назоўнікі:

1) валет;
2) натоўп;
3) нябожчык;
4) лялька;
5) сшытак.

3. Адзначце канкрэтныя назоўнікі:

1) адвага;
2) гонар;
3) вёска;
4) крок;
5) цеплыня.

4. Адзначце назоўнікі жаночага роду:

1) завязь;
2) ложак;
3) здароўе;
4) педаль;
5) глуш.

5. Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку:

1) дровы;
2) жалеза;
3) моладзь;
4) смех;
5) замаразкі.

6. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -а (-я):

1) лось;
2) твар;
3) сеанс;
4) абед;
5) завод.

7. Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -і:

1) дуб;
2) луг;
3) агонь;
4) асфальт;
5) музей.

8. Адзначце правільна запісаныя назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку:

1) гуссю;
2) медзю;
3) кроў’ю;
4) мышшу;
5) радасццю.

9. Адзначце назоўнікі, якія з не (ня) пішуцца разам:

1) не_забудка;
2) не_прыяцель;
3) не_жыццё, а пакута;
4) ён табе не_таварыш;
5) не_паседа.

10. Адзначце назоўнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) вела_завод;
2) земля_робства;
3) лён_даўгунец;
4) контр_адмірал;
5) паў_Мінска.

 

Тэст № 2

1. Адзначце нумары радкоў, якія раскрываюць паняцце ‘назоўнік’:

1) абазначае дзеянне прадмета;
2) адказвае на пытанні як? якім чынам?;
3) можа выступаць у ролі любога члена сказа;
4) службовая часціна мовы;
5) асноўныя граматычныя прыметы – катэгорыі роду, ліку і склону.

2. Адзначце неадушаўлёныя назоўнікі:

1) воўк;
2) мярцвяк;
3) памяць;
4) пешка;
5) статак.

3. Адзначце зборныя назоўнікі:

1) пер’е;
2) студэнцтва;
3) цукар;
4) суніцы;
5) алешнік.

4. Адзначце назоўнікі мужчынскага роду:

1) мох;
2) мазоль;
3) бездань;
4) прыяцель;
5) моц.

5. Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку:

1) падзеі;
2) лекі;
3) бегатня;
4) прысмакі;
5) штаны.

6. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -у (-ю):

1) ранак;
2) універсітэт;
3) метр;
4) тэкст;
5) ліпень.

7. Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам -у:

1) мозг;
2) верх;
3) плуг;
4) бег;
5) пагорак.

8. Адзначце няправільна запісаныя назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку:

1) глыб’ю;
2) печчу;
3) моладзю;
4) старасцю;
5) Сібірру.

9. Адзначце назоўнікі, якія з не (ня) пішуцца асобна:

1) не_ лес, а поле;
2) не_вук;
3) не_слух;
4) не_маўля;
5) не_прыяцель, а проста знаёмы.

10. Адзначце назоўнікі, якія пішуцца разам:

1) дзярж_экзамен;
2) авія_бомба;
3) штаб_афіцэр;
4) вярні_дуб;
5) асістэнт_стажор.

 

Тэст № 3

1. Адзначце правільныя сцверджанні:

1) прыметнікі змяняюцца па ліках і склонах;
2) прыметнікі адказваюць на пытанні як? якім чынам?;
3) прыметнікі могуць выступаць у ролі акалічнасці;
4) якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў паводле адносін да матэрыялу і рэчыва;
5) прыметнікі ў мове дакладна, ярка і вобразна апісваюць прадмет.

2. Адзначце прыналежныя прыметнікі:

1) Алёнчына кніга;
2) моцны вецер;
3) лісіная нара;
4) мацярынскі клопат;
5) сённяшняя газета.

3. Адзначце прыметнікі ў простай форме найвышэйшай ступені параўнання:

1) найвышэйшы;
2) найменшы;
3) найбольш складаны;
4) найдабрэйшы;
5) найвесялейшы.

4. Адзначце прыметнікі з адценнем памяншальнасці або ласкальнасці:

1) цеплаваты;
2) высозны;
3) шэранькі;
4) здаравенны;
5) даражэнькі.

5. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца з адной літарай -н:

1) ако_ы;
2) лет_і;
3) палымя_ы;
4) лімо_ы;
5) племя_ы.

6. Адзначце правільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

1) Віцева;
2) цёткава;
3) камарыны;
4) матуліны;
5) гусіны.

7. Адзначце няправільна ўтвораныя прыметнікі з суфіксам -ск:

1) беларускі;
2) рыбацкі;
3) латыскі;
4) гігантскі;
5) узбекскі.

8. Адзначце складаныя прыметнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) руска_беларускі;
2) інша_земны;
3) светла_карычневы;
4) ваенна_гістарычны;
5) востра_сюжэтны.

9. Адзначце прыметнікі, якія з не (ня) пішуцца асобна:

1) далёка не_лепшы вынік;
2) не_ахайны;
3) не_дарэчны;
4) зусім не_старанны;
5) ня_стомны.

10. Адзначце прыметнікі, утвораныя прыставачна-суфіксальным спосабам утварэння:

1) цяперашні;
2) беспрацэнтны;
3) нявопытны;
4) бязмежны;
5) бездапаможны.

 

Тэст № 4

1. Адзначце няправільныя сцверджанні:

1) прыметнікі адказваюць на пытанні хто? што?;
2) прыметнікі змяняюцца па родах толькі ў адзіночным ліку;
3) прыметнікі могуць выступаць у ролі дапаўнення;
4) пачатковая форма прыметніка – форма мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага склону;
5) прыметнікі ў мове выдзяляюць прадмет з шэрага іншых (выконваюць выдзяляльную функцыю).

2. Адзначце якасныя прыметнікі:

1) лісіная ўсмешка;
2) залаты характар;
3) бронзавы медаль;
4) шпакова песня;
5) радасная навіна.

3. Адзначце прыметнікі ў складанай форме найвышэйшай ступені параўнання:

1) самы смелы;
2) найбольш лёгкі;
3) менш добры;
4) найцяжэйшы;
5) найбольш хуткі.

4. Адзначце прыметнікі з адценнем павелічальнасці:

1) маленькі;
2) вялізны;
3) халаднаваты;
4) шырачэнны;
5) прыгожанькі.

5. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца з дзвюма літарамі -нн:

1) качы_ы;
2) палатня_ы;
3) страшэ_ы;
4) жураві_ы;
5) скура_ы.

6. Адзначце няправільна ўтвораныя прыналежныя прыметнікі:

1) Ільёў;
2) вароніна;
3) нявесткава;
4) вавёркава;
5) дзядулевы.

7. Адзначце правільна ўтвораныя прыметнікі з суфіксам -ск:

1) мастацкі;
2) добрусскі;
3) купецкі;
4) люцкі;
5) рыжскі.

8. Адзначце складаныя прыметнікі, якія пішуцца разам:

1) вагона_рамонтны;
2) бабова_злакавы;
3) вечна_жывы;
4) беларуска_моўны;
5) двух_бортны.

9. Адзначце прыметнікі, якія з не (ня) пішуцца разам:

1) не_высокі, а нізкі;
2) ніколечкі не_салодкі;
3) не_ўміручы;
4) не_вялікая;
5) не_пасрэдны.

10. Адзначце прыметнікі, утвораныя суфіксальным спосабам утварэння:

1) задзірысты;
2) дашкольны;
3) вясенні;
4) залаты;
5) залеташні.

 

Адказы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий