Адпрацоўка ўменняў і навыкаў па раздзеле “Марфалогія і арфаграфія”

- 9:25II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка, Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Прапанаваны трэнажор складаецца з 20 заданняў у выглядзе тэстаў, якія прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па раздзеле “Марфалогія і арфаграфія”. Матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы, факультатыўных занятках, а таксама для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

А1. Адзначце назоўнікі, якія ў форме меснага склону адзіночнага ліку маюць канчатак е:

1) муха;
2) песня;
3) шчака;
4) смуга;
5) Вольга.

А2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў вызначэнні роду назоўнікаў:

1) няправільная дроб;
2) шэранькі кацяня;
3) высокая таполя;
4) тлустая гусь;
5) пякучая боль.

А 3. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў вызначэнні ліку назоўнікаў:

1) абламаныя голлі;
2) здавальняючыя паводзіны;
3) грачнёвая крупа;
4) пясчаная бура;
5) спелая маліна.

А4. Адзначце складаныя назоўнікі, якія пішуцца праз злучок:

1) (чатырох) кутнік;
2) (экс) чэмпіён;
3) (плашч) палатка;
4)  (самалёта) вылет;
5)  (паў) краіны.

А 5. Адзначце прыметнікі, у якіх пішацца адна літара н:

1) ільня…ы;
2) племя…ы;
3) тума…ы;
4) сцюдзё…ы;
5) срэбра…ы.

А6. Адзначце  словазлучэнні, у якіх прыметнікі пішуцца разам:

1) (дзесяці) павярховы дом;
2) (шэра) вокі хлопчык;
3) (шэра) зялёны шалік;
4) (асабліва) прыгожы краявід;
5) (усходне) славянскія народы.

А7. Адзначце прыметнікі, якія запісаны правільна:

1) салдатскі;
2) навагрудскі;
3) адвакацкі;
4) латышскі;
5) сусецкі.

А8. Адзначце лічэбнікі, якія запісаны правільна:

1) дзясяцера;
2) трэцці;
3) дзьвесце;
4) абедзве;
5) адзінацаць.

А 9. Адзначце спалучэнні, у якіх зборныя лічэбнікі ўжыты правільна:

1) двое сталоў;
2) трое сутак;
3) васьмёра студэнтаў;
4) трое сясцёр;
5) чацвёра кацянят.

А 10. Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнікі запісаны правільна:

1) з двума сяброўкамі;
2) тры пятых торта;
3) пяць восьмых аб’ёму;
4) пяцьсоты тыраж;
5) з трымастамі сарака пяццю рублямі.

А 11. Адзначце словазлучэнні, у якіх займеннікі ўжыты правільна:

1) гляджу цябе ў вочы;
2) ад сябе не ўцячэш;
3) не дарую табе;
4) узяў сабе памочніка;
5) сам сябе нашкодзіш.

А 12. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак -яце:

1) пісаць;
2) несці;
3) чытаць;
4) спадзявацца;
5) калоць.

А 13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу ўжываюцца з канчаткамі -аць, -яць:

1) маляваць;
2) адказаць;
3) паставіць;
4) адзначыць;
5) разбурыць.

А 14. Адзначце прыклады, у якіх часціцу не з выдзеленымі словамі трэба пісаць разам:

1) (не) выказаная думка;
2) (не) знаёмы чалавек;
3) каласы (не) абмалочаны;
4) (не) гарачая, але смачная кава.
5) (не) прачытаўшы задання.

А 15. Адзначце прыклады, у якіх  не, ні  з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

1) падлога (не) падмецена;
2) (не) пазнаўшы сябра;
3) (не) дапісаны аўтарам твор;
4) (ні) хто не прызнаўся;
5) (не) вялікая вёсачка.

А 16. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) сустрэць (дзе) небудзь;
2) спяшацца (куды) сьці;
3) падрыхтавацца (як) след;
4) (у) бок лесу;
5) стаялі (у) абдымку.

А 17. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) (даўным) даўно;
2) (як) раз насупраць;
3) дзень (у) дзень;
4) (абы) як зрабіў;
5) ведаць (на) памяць.

А 18. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) шныраць туды (сюды);
2) (што) месяц друкуецца;
3) (па) летняму цёпла;
4) звярнуў (у) бок;
5) ішоў (на) прасткі.

А 19. Адзначце словы, з якімі трэба ўжываць прыназоўнік са:

1) страха;
2) сястра;
3) шкло;
4) дарога;
5) твар.

А 20. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі ўжыты правільна:

1) са студыі;
2) у ўсіх;
3) ва ўніверсітэце;
4) нада мною;
5) з зборніка.

 

Адказы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий