Заданні па раздзеле “Лексіка”, як паказвае вопыт і вынікі цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове, застаюцца аднымі з самых складаных для навучэнцаў. Матэрыял прапануецца для падрыхтоўкі да здачы цэнтралізаванага экзамену і ўключае два тэсты розных тыпаў па дзесяць заданняў у кожным.
Валянціна КВЕЦЕНЬ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Жырмунская сярэдняя школа”
Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэст 1
1. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэнняў лексічнай нормы:
а) эканамічны гаспадар;
б) каменная агароджа;
в) адборная камісія;
г) камяністае поле;
д) адборачны гатунак.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушаны лексічныя нормы:
а) мазолістыя рукі;
б) малаважкая тэма;
в) малаважны груз;
г) малярныя работы;
д) калекцыйны матэрыял.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма парушэнняў лексічнай нормы:
а) камічная гісторыя;
б) кветкавая сукенка;
в) камедыйны персанаж;
г) конскі спорт;
д) крайняя неабходнасць.
4. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушаны лексічныя нормы:
а) крэмніевая кіслата;
б) красамоўніцкі талент;
в) крывяністы падцёк;
г) крухмалістая бялізна;
д) крыўдлівыя словы.
5. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘сарамлівы чалавек’:
а) сарамяжлівы;
б) смелы;
в) спагадлівы;
г) ціхманы;
д) сумленны.
6. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘рашучы ў прыняцці рашэння’:
а) рызыкоўны;
б) стойкі;
в) адчайны;
г) мужны;
д) адважны.
7. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘група людзей’:
а) грамада;
б) статак;
в) талака;
г) зграя;
д) натоўп.
8. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘не звяртаць увагі’:
а) не зважаць;
б) не думаць;
в) не прапускаць;
г) не варочаць;
д) не лічыцца.
9. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘шчырая размова’:
а) шчаслівая;
б) задушэўная;
в) адкрытая;
г) даўняя;
д) сардэчная.
10. Адзначце словы, якія маюць значэнне ‘надзелены вялікім розумам’
а) мудры;
б) адукаваны;
в) празорлівы;
г) таленавіты;
д) старанны.
Тэст 2
1. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:
а) надарыцца – ‘трапіцца, сустрэцца’;
б) пагарда – ‘павага, слава’;
в) завязь – ‘вяровачка, шнурок, якімі завязваюць што-небудзь’;
г) зямлянка – ‘ураджэнка адной з кім-небудзь мясцовасці’;
д) кажан – ‘лятучая мыш’.
2. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:
а) кажамяка – ‘майстар, які вырабляе сырамятныя скуры’;
б) бондар – ‘той, хто займаецца прыватным гандлем’;
в) крамнік – ‘майстар па вырабу драўлянага посуду’;
г) ганчар – ‘майстар, рамеснік, які вырабляе з гліны посуд, іншыя рэчы’;
д) муляр – ‘рабочы, які будуе што-небудзь з каменя або цэглы’.
3. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх вызначана памылкова:
а) мураванка – ‘густая зялёная маладая трава’;
б) нарада – ‘афіцыйнае пасяджэнне, якое робіцца з мэтай абмеркаваць якія-небудзь пытанні’;
в) паданне – ‘тое, што даецца ад жалю як ахвяраванне, міласціна’;
г) аблога – ‘даўно не воранае поле, звычайна пакрытае травой’;
д) імшара – ‘роўная бязлесная прастора, невялікі луг на ўскраіне або сярод лесу’.
4. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх вызначана правільна:
а) амшарына – ‘мохавае балота’;
б) багна – ‘нізкае топкае балота; дрыгва’;
в) ростань – ‘месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог’;
г) роспач – ‘выпытванне ў каго-небудзь чаго-небудзь’;
д) цікаваць – ‘праяўляць жаданне, імкненне ўсё ведаць’.
5. Адзначце словы, лексічнае значэнне якіх вызначана памылкова:
а) шкадаваць – ‘пакласці канец сварцы, варожасці’;
б) утаймавацца – ‘уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека)’;
в) нагадаць – ‘напомніць каму-небудзь пра што-небудзь’;
г) адрачыся – ‘адмовіцца ад сваіх правоў на што-небудзь’;
д) выпагадзіцца – ‘аб надыходзе дрэннага надвор’я’.
6. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі ў левым слупку табліцы і іх лексічным значэннем у правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А3Б4В5Г1.
А. Залетась |
1. У гэтым годзе. |
7. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі ў левым слупку табліцы і іх лексічным значэннем у правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А3Б4В5Г1.
А. Мінучы |
1. Выглядае маладзей сваіх год. |
8. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж словамі, выдзеленымі ў сказах у левым слупку табліцы і іх лексічным значэннем у правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А3Б4В5Г1.
А. Густы алешнік і месцамі лаза зялёнай сцяной аплялі азёрныя берагі з усіх бакоў. |
1. Нізкае топкае месца, грузкае балота. |
9. З двух слоў, пададзеных у дужках, вызначце тое, якое павінна быць ужыта ў дадзеным сказе. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Дакладная прыкмета: цецерукі нанач у снег зашываюцца – трашчаць марозу, гуляць (ледзяным/ледзяністым) ветрам.
10. З двух слоў, пададзеных у дужках, вызначце тое, якое павінна быць ужыта ў дадзеным сказе. Запішыце гэта слова так, як яно пададзена ў сказе.
Насустрач дыхнула вільгаццю, мокрым пахам травы, алешніку і ракітніку – гэтак, як заўсёды пахне (падвячоркам/надвячоркам) ад ракі.
Ключ да адказаў