Урок беларускай літаратуры ў школьным музеі “Вытокі”

- 18:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У 2-м класе Лойкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна ўрок беларускай літаратуры прайшоў у школьным народным комплексна-краязнаўчым музеі “Вытокі”.

Выбару такой формы правядзення паслужыла тэма “Хлеб – усяму галава”. Выразнае чытанне верша А.Дзеружынскага “Хлебная скарынка” і апавядання Л.Улашчанкі “Хлеб” садзейнічала правільнаму эмацыянальнаму ўспрыманню твораў.

Атмасфера музея дапамагала дзецям уявіць, як выпякалі хлеб раней, з якой павагай адносіліся да яго і да працы старэйшых людзей. Яны ўбачылі печ, “бабін кут” з прадметамі, якімі карысталася гаспадыня. Вучні параўноўвалі быт людзей у мінулым і сучасныя ўмовы жыцця.

Навучэнцы прыйшлі да высновы, што і сёння, каб хлеб апынуўся на нашым стале, напружана працуюць людзі розных прафесій.

Правядзенне ўрока ў музеі дапамагло настаўніку вырашыць шмат задач: выхаванне беражлівых адносін да хлеба, павагі да старэйшых людзей, якія цяжка працавалі, усведамленне залежнасці чалавека ад харчавання.

 

Ганна МАТЫС,
настаўнік пачатковых класаў
Лойкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий