×

10 незабыўных дзён у Малдове

17.09.2019 15:48,

Летнія канікулы — выдатны час для падарожжаў, новых знаёмстваў і яркіх уражанняў. А калі канікулы праходзяць за мяжой, то гэта яшчэ цікавей.

5 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак са школ Ганцавіччыны правялі 10 незабыўных дзён у лагеры “Нептун”, што ў пасёлку Сарата Ноўэ Ляёўскага раёна Малдовы. Паездку арганізаваў аддзел па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама. 

На 10 дзён беларускія школьнікі сталі атрадам “МіксTEN”, а яго важатымі — мы, культарганізатар Ганцавіцкага раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці Н.В.Гунчакова і настаўніца англійскай мовы Т.Г.Баўтрукевіч з сярэдняй школы № 1 Ганцавіч.

Мы пабывалі ў Ляёве і Кішынёве, дзе азнаёміліся з цікавымі мясцінамі, на ўрадлівых плантацыях садовых дрэў і бахчавых культур, пакаштавалі смачныя фрукты і ягады. Кожны дзень быў насычаны і распісаны літаральна па хвілінах. Атрадаўцы актыўна ўдзельнічалі ў культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствахлагера, дзе паказалі творчыя і фізічныя здольнасці. За свае дасягненні дзеці атрымалі памятныя дыпломы.  

Але самым галоўнае — зносіны паміж равеснікамі. За кароткі час мы набылі сяброў з Малдовы, Румыніі і Беларусі.

Наталля ГУНЧАКОВА,
Таццяна БАЎТРУКЕВІЧ.