×

Мы выбіраем здароўе!

12.02.2019 16:19,

Нішто так не збліжае настаўнікаў, бацькоў і дзяцей, як сумесныя мерапрыемствы. У адзін з суботніх дзён у спартыўнай зале нашай школы   адбылося спартыўнае свята “Мы выбіраем здаровы лад жыцця!”. На старт выйшлі 3 каманды з ліку педагогаў, бацькоў і вучняў. Іх узрост і фізічная падрыхтоўка не мелі ніякай ролі. Галоўнае — быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця.

Камандам прапаноўваліся займальныя і часам вельмі няпростыя конкурсы з бегам, скачкамі, мячамі, праходжаннем розных перашкод, дзе можна было праявіць спартыўныя навыкі. Усе этапы спаборніцтва праходзілі ў напружанай барацьбе. Балельшчыкі і гледачы сачылі за ходам падзей і вельмі перажывалі. У зале панавалі спартыўны запал, жаданне перамагчы, смех і весялосць.

Спаборніцтва стала святам спорту, здароўя і маладосці. Каманда вучняў набрала найбольшую колькасць балаў.

Дырэктар школы Л.З.Коян падзякавала бацькам і настаўнікам за ўдзел у спаборніцтве, а вучняў павіншавала з перамогай і пажадала новых поспехаў у спорце. Усе каманды атрымалі салодкія падарункі, выдатны зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.

Алена ІЛЬЮЧЫК,
настаўніца фізічнай культуры і здароўя Бабрыкоўскай сярэдняй школы Пінскага раёна.