×

Ад прававой культуры асобы да прававой дзяржавы

12.02.2020 14:46,

Адным з прыярытэтных кірункаў адукацыйнага працэсу Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна з’яўляецца выхаванне прававой культуры асобы і выпрацоўка каштоўнасных установак аб неабходнасці захавання правоў чалавека.  А нядаўна навучэнцы нашай школы здзейснілі цікавае “Падарожжа ў каралеўства “Законію”.

Адкрыццё тыдня права пачалося з агульнашкольнай лінейкі. У першы дзень прайшоў урок-практыкум “Аналіз праблемных сітуацый” у 9 класе. Дзеці вучыліся сумесна аналізаваць і абмяркоўваць праблемныя сітуацыі. Класныя кіраўнікі правялі інфармацыйныя гадзіны “Бяспечны інтэрнэт”.

Для навучэнцаў 7-8 класаў было арганізавана “Падарожжа ў каралеўства “Законію”. Вучні з вялікім жаданнем прымалі ўдзел у конкурсах.

На працягу тыдня ў кожным класе была праведзена класная гадзіна “Асноўныя правы і абавязкі, якія вынікаюць з грамадзянскага заканадаўства”. Засвоілі залатыя правілы зносін класа “Думай, што і навошта робіш, што, каму і дзе кажаш і якія з гэтага будуць наступствы”, у 1—7 класах быў праведзены конкурс малюнкаў “Вокладка да Канвенцыі аб правах дзіцяці”.

Паміж 6-7, 8-9, 10-11 класамі праведзены турнір знаўцаў права “Я маю права на…” з конкурсамі, якія дапамаглі вызначыць дзецям свае правы і абавязкі. 

А.І.Гатоўчыц у 6-7 класах правёў трэнінг “Я і школа”. У 5—7 класах прайшло анкетаванне “Я і правы”. Паміж вучнямі 10-11 класаў М.І.Станіславовіч правяла дыспут “Закон і сучасны падлетак” з выкарыстаннем мультымедыйнага абсталявання. У ходзе дыспуту апаненты вучыліся выказваць сваё меркаванне, слухаць апанента і не перапыняць яго, даказваць меркаванне, абапіраючыся на тэкст дакументаў, рабіць высновы. Праз дыспут вучні 10-11 класаў паказалі ўменне правільна фармуляваць і адстойваць сваю думку.

Вучні 5—11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе агітацыйных плакатаў і лістовак па прафілактыцы проціпраўных паводзін.

Вышэйпералічаныя мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гульнявой форме, дапамаглі стварыць атмасферу непрымусовасці і аб’яднаць дзяцей.

Самыя актыўныя класы ўзнагароджаны падзякамі і граматамі. Хочацца адзначыць актыўнасць дзяцей 11, 5, 6 і 8 класаў.   

Марына СТАНІСЛАВОВІЧ,
настаўніца гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ліпскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна.