×

Адказнасць за будучыню дзяржавы выхоўваем з маленства

16.11.2019 15:51,

Беларускамоўны дзень ў яслях-садзе № 7 Ганцавіч — гэта заўсёды цікавая, яркая і запамінальная падзея, да яго рыхтуюцца не толькі педагогі, але і выхаванцы, і іх бацькі, і нават бабулі з дзядулямі. Беларускамоўны дзень — дзень асаблівы: у дзяцей выхощваюць павагу да свайго народа, роднай мовы, краіны, традыцый і знамянальных дат.

Так, 14 лістапада 2019 года ў яслях-садку прайшоў чарговы тэматычны беларускамоўны дзень “Будучыня краіны ў нашых руках”, які прысвяцілі выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў ладзилася ў гэты дзень. Напрыклад, падчас інфармацыйных хвілінак педагогі знаёмілі дзяцей з выбарчай кампаніяй, расказвалі пра кандыдатаў у дэпутаты, спыняліся на важнасці гэтай дзяржаўнай падзеі.

Для дзецей старшай группы № 2 педагог Алена Міхайлаўна Плескацэвіч арганізавала сюжэтна-ролевую гульню “Нашы першыя выбары”. Выхаванцы з цикавасцю выконвалі ролі членаў выбарчай камісіі, запаўнялі бюлетэні для галасання і апускалі іх ва урну. А назіральнікі ўважліва сачылі за парадкам правядзення імправізаваных выбараў.

Дзеткам сярэдняй группы № 2 пашчасціла пабываць на адным з выбарчых участкаў, які размешчаны ў мясцовым Доме культуры. З цікавацю дзеці назіралі за работай выбарчай камісіі. Даведеліся, навошта патрэбны кабінкі для галасавання. А выхавальніца Святлана Іосіфаўна Гайцюкевіч паказала малым, як праходзіць працэс галасавання.

Падобныя мерапрыемствы вельмі патрэбны ва ўстановах  адукацыі, таму шта гэта выдатная магчымасць для выхавання актыўнай жыццёвай пазіцыі ў маленькіх грамадзян нашай дзяржавы. 


Іна ТРАФІЛАВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 7 Ганцавіч.