×

Адкрыты дыялог

05.03.2020 14:32,

З мінулай восені пры Ганцавіцкім раённым Савеце дэпутатаў дзейнічае маладзёжны парламент. Юнакі і дзяўчаты з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй удзельнічаюць у грамадскім жыцці ўстаноў адукацыі і раёна, перамагаюць у творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах. Валодаючы лідарскімі якасцямі і арганізатарскімі здольнасцямі, юныя парламентарыі плануюць рэалізаваць не адзін сацыяльны праект, палепшыўшы свет вакол сябе. 

Нядаўна члены маладзёжнага парламента сустрэліся са старшынёй Ганцавіцкага раённага Савета дэпутатаў Ю.Р.Шапелем, з якім абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння, планавання і праектавання сумеснай работы. Юрый Рыгоравіч з задавальненнем адказаў на пытанні школьнікаў, падзяліўся ўспамінамі пра маладосць, расказаў аб прафесійнай дзейнасці і найбліжэйшых планах Савета дэпутатаў, выказаў меркаванні наконт грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі…  
Напрыканцы сустрэчы юнакі і дзяўчаты атрымалі пасведчанні членаў маладзёжнага парламента.

Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.