×

Акцыя добрых пажаданняў

15.10.2019 15:56,

Мама — самы блізкі чалавек для кожнага з нас, і, безумоўна, кожная мама на свеце заслугоўвае ў свой дзень не толькі шчырых слоў падзякі і любові, але і шчодрых прыемных падарункаў.

У Дзень маці Камянюцкай сярэдняй школай Камянецкага раёна была арганізавана акцыя добрых пажаданняў “Віншуем мам!”. Навучэнцы школы і члены БРСМ выйшлі на вуліцы аграгарадка Каменюкі і павіншавалі жанчын-мам са святам. Святочная паштоўка са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі і кранальнымі словамі стала добрым напамінам пра любоў, падзяку і павагу.


Вераніка ПАШКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна.