×

Асенні рэлакс

21.11.2019 11:11,

У рамках Рэспубліканскага месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на зямлі ў нашай установе адукацыі праводзіцца шмат карысных мерапрыемстваў, накіраваных па паляпшэнне яе выгляду. Дзякуючы намаганням педагогаў і вучняў, прышкольная тэрыторыя знаходзіцца ў ідэальным парадку: своечасова прыбіраем апалае лісце, выдаляем сухія расліны, стрыжом газоны. Не забываем мы і пра вучэбныя кабінеты.

Схема азелянення прышкольнай тэрыторыі прадугледжвае стварэнне адзінага ансамбля добраўпарадкавання. Гэтай восенню нам удалося ажыццявіць даўнюю мару — пасадзіць туевую алею ўздоўж сцежкі да дзіцячага сада. Кожную раніцу праз нашу тэрыторыю ў дзіцячы садок бацькі вя­дуць сваіх сыноў і дачок. 53 маладзенькія туі радуюць вока, уздыма­юць настрой нам і нашым будучым вучням. Школьнікі з задавальненнем даглядаюць маладыя саджанцы.

Нягледзячы на тое, што восень заканчваецца, школьная тэрыторыя радуе вока яркім цвіценнем. Сапраўдны асенні рэлакс! Малая радзіма павінна выглядаць дагледжанай і прыгожай!

Тамара СТРАПКО,
дырэктар Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.