×

Брэсцкай вобласці прысвячаецца

04.11.2019 11:55,

4 снежня Брэсцкая вобласць адзначыць 80-гадовы юбілей. У гэты дзень 1939 года выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР “Аб утварэнні Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей у складзе Беларускай ССР”.

Важнай падзеі ў жыцці нашай краіны прысвячалася класная гадзіна — віртуальная экскурсія ў 5 “А” класе “80 гадоў Брэсцкай вобласці ў датах, падзеях, асобах”. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з класным кіраўніком А.В.Зайцам здзейснілі цікавае падарожжа ў гісторыю і даведаліся шмат цікавага пра стварэнне Брэсцкай вобласці.  

Вучні наведалі віртуальную выставу архіўных дакументаў дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці паводле некаторых гістарычных падзей Брэстчыны і вырабілі альбом, прысвечаны гісторыі яе развіцця, які перадалі ў музейны пакой школы.

Наталля ЛІТВІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Ганцавіч.