×

Чужых дзяцей не бывае

15.01.2020 12:26,

Пад такім дэвізам у Камянюцкай сярэдняй школе Камянецкага раёна прайшла рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у якой прынялі актыўны ўдзел педагогі, тэхперсанал і навучэнцы ўстановы.

У рамках акцыі педагогі наведалі СПЦ з дзіцячым сацыяльным прытулкам у в. Пелішча і парадавалі выхаванцаў прытулку падарункамі. Частка сродкаў, сабраных у выніку акцыі, была пералічана на рахунак хворай дзяўчынкі Сафіі з Камянца, якая мае патрэбу ў дарагой аперацыі.

Вераніка ПАШКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна.