×

Цікава і пазнавальна

24.09.2019 14:34,

У адзін з вераснёўскіх дзён да выхаванцаў ясляў-сада № 4 Ганцавіч завіталі работнікі Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў: дырэктар А.В.Занько, малодшы навуковы супрацоўнік Н.І.Білімава і майстар народных промыслаў (рамёстваў) В.П.Курылік. Падчас сустрэчы дашкольнікі азнаёміліся з работамі майстроў Ганцавіччыны па ткацтве, вышыўцы, карункапляценні, ганчарстве і рышалье.

Цікава і даступна А.В.Занько расказала дзецям пра самабытны напрамак народнай творчасці — выцінанку (выразанне з паперы ажурных арнаментаў, сюжэтаў), традыцыйныя віды рамёстваў.

В.П.Курылік правяла майстар-клас по выцінанцы на тэму “Дары восені”. З радасцю і вялікім жаданнем хлопчыкі і дзяўчынкі стваралі ўласныя вырабы.

Сустрэча адбылася ў рамках беларускамоўнага дня, які дазволіў выхаванцам дакрануцца да духоўнай спадчыны продкаў, пачуць меладычнасць роднай мовы, адчуць гонар за малую радзіму.


Святлана БАГРОВА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Ганцавіч.