×

Цікавая выстаўка

15.03.2019 17:15,

Педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 4 Ганцавіч наведалі творчую выстаўку Івана Караленкі і Аляксея Галаскока “Беларусь мая, родная, мілая”, арганізаваную ў раённым краязнаўчым музеі.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках Года малой радзімы з мэтай знаёмства з творчасцю вядомых землякоў. Аўтары ўмела сумясцілі мастацкае слова і жывапіс: да кожнай карціны мастака Івана Караленкі паэт Аляксей Галаскок падрыхтаваў верш.

Педагогі ясляў-сада № 4 Ганцавіч.