×

Дакрануліся да народнай культуры

20.12.2019 11:25,

“Нашы продкі весяліліся з размахам!” — упэўнены выхавальнікі ясляў-сада № 7 Баранавіч, таму сваю работу з дзецьмі напаўняюць нацыянальным каларытам, загадкамі, містыкай і народнай мудрасцю. Асаблівае месца належыць выхаванню павагі да маці. Надзвычай цікава прайшоў сямейна-родавы рытуал “Радзіны” з удзелам выхаванцаў старшай групы з беларускай мовай навучання.

Дзеці сталі непасрэднымі ўдзельнікамі ўвядзення немаўляці Аленкі ў склад сям’і Васіля і Ганны. Кум Іван і кума Марылька гулялі з дашкольнікамі ў беларускія рухавыя гульні, вадзілі карагоды. Бабка-павітуха, як галоўная дзеючая асоба рытуальнага мерапрыемства, нагадала пра асаблівасці першага купання.

Хлеб-соль, бабіна каша, каравай, падарункі — усё гэта суправаджала гаспадароў хаты і іх гасцей на працягу Радзін. Падчас вясёлай і задорнай забаўкі дзеці адчулі сувязь з мінулым, развілі такія маральныя якасці, як дабрыня, гасціннасць, павага. 
Нашы выхаванцы атрымалі не толькі незабыўныя эмоцыі, але і дакрануліся да вытокаў культуры Баранавіччыны. А самае галоўнае, што гэта вельмі падабаецца дзецям!

 

Педагогі ясляў-сада № 7 Баранавіч.