×

Дэфіле капелюшоў

23.05.2019 15:12,

Надзвычай цікавым і вясёлым атрымалася дэфіле капелюшоў “Я люблю свой родны край”, праведзенае ў нашай дашкольнай установе з мэтай далучэння  дзяцей і іх бацькоў да культуры малой радзімы і роднай мовы.

Цэнтральнае месца ў мерапрыемстве заняла выстаўка капелюшоў. Мамы і таты разам з дзецьмі выраблялі сваімі рукамі з прыроднага матэрыялу капелюшы з выкарыстаннем беларускага арнаменту. Выстаўка падарыла шмат радасных эмоцый.

Падчас дэфіле бацькі і дзеці азнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем і яго каляровым спалучэннем, паказалі свае вырабы. Выхаванцы танцавалі, чыталі вершы, спявалі песні, прызнаваліся ў любові да малой радзімы і роднай мовы.

Па выніках мерапрыемства самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы.

Святлана ЛЯШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна.