×

Другое жыццё пластыку

26.11.2019 14:23,

Як прывіць дзецям любоў і беражлівыя адносіны да навакольнага свету праз музычнае мастацтва? Як выклікаць у дашкольнікаў цікавасць да музычных інструментаў і іх вырабу з дапамогай падручных матэрыялаў? Як арганізаваць сумесную дзейнасць бацькоў і дзяцей? На гэтыя і іншыя пытанні знайшла адказ музычны кіраўнік ясляў­-сада № 7 Баранавіч Юлія Юр’еўна Кузюрына, па ініцыятыве якой у дашкольнай установе была зладжана выстава музычных інструментаў з пластыку “Музычна­пластмасавае чараўніцтва”.

Мамы, таты і дзеці падышлі да справы з душой. Іх сумесная творчасць была прадстаўлена рознымі музычнымі інструментамі, вырабленымі з аднаразовага посуду, пластыкавых бутэлек, упаковак… Аказалася, што яны лёгка трансфармуюцца ў барабаны, бубны, маракасы, флейты, саксафоны і іншыя інструменты.

У кожны выраб удзельнікі выставы ўклалі частку душэўнага цяпла, падарыўшы другое жыццё выкарыстанаму пластыку, што выклікала ў дзяцей вялікую цікавасць да музычных інструментаў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.