×

Дзень мужнасці і патрыятызму

15.02.2019 10:44,

Штогод у пачатку лютага ў нашай школе праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Шумныя і вясёлыя перапынкі змяняюцца на інтэрактыўныя, падчас якіх глядзім відэаролікі пра маленькіх герояў вялікай вайны.

Для будучых піянераў штогод ладзіцца вялікае мерапрыемства. Так, сёлета вучні 3—4 класаў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Агеньчык памяці”.

З мэтай фарміравання патрыятызму ў моладзі, выхавання павагі да герояў-антыфашыстаў і абаронцаў Айчыны, далучэння дзяцей да гераічнай гісторыі беларускага народа працавала спецыяльная пляцоўка — выставачная зона, аформленая ў сучасным стылі. Былі прадстаўлены фотаматэрыялы пра піянераў-герояў, піянерская атрыбутыка, тэматычная літаратура і інш. Матэрыялы пляцоўкі выклікалі ў вучняў вялікую цікавасць.

Наталля ЛІТВІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Ганцавіч.