×

Дзякуй за добрыя справы і чулыя сэрцы

26.10.2019 14:22,

Добрыя справы не застаюцца незаўважанымі. Яны дораць радасць тым, хто мае ў іх патрэбу. Прыемна, што ў наш час сустракаюцца людзі, ёсць прадпрыемствы і арганізацыі, якія ахвотна аказваюць матэрыяльную дапамогу ўстановам адукацыі. Сярод іх — ААТ “Ляхавіцкі льнозавод” (дырэктар Д.У.Скакун), ААТ “Ляхавіцкі мясакамбінат” (дырэктар А.М.Голубеў) і ААТ “Белпрамтрэйдынг” (дырэктар С.В.Юшкевіч). Вялікі дзякуй ім за падтрымку!

Дзякуючы дапамозе гэтых прадпрыемстваў, за невялікі час істотна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база нашай установы. Так, для сервіроўкі сталоў былі пашыты абрусы і сурвэткі. Новыя льняныя пакрывалы і шторы зрабілі спальныя памяшканні прыгожымі і ўтульнымі. На дзіцячых гульнявых пляцоўках з’явіліся новыя пясочніцы, лаўкі, сталы. Абсталявана пляцоўка для навучання дзяцей правілам дарожнага руху. Радуе вока зона адпачынку “Забава”.

Партнёрскія адносіны паміж нашай установай і прад­прыемствамі развіваюцца і ўмацоўваюцца. Клопат і ўвага іх кіраўнікоў да праблем дзіцячага сада набылі заслужаную павагу ў жыхароў вёскі.

Алена ГЕРУС,
загадчыца Задворскага дзіцячага сада Ляхавіцкага раёна.