×

Клапатлівыя, абаяльныя і спартыўныя

16.10.2019 11:46,

У сярэдняй школе № 14 Пiнска прайшло спартыўнае свята, прысвечанае Дню маці. Мы вырашылі паказаць, што мамы нашых вучняў не толькі разумныя, добрыя, прыгожыя, але і спартыўныя.

Свята праходзіла сярод навучэнцаў другіх класаў. Ад кожнага класа ў спаборніцтвах удзельнічалі па пяць мам са сваімі дзецьмі. Сабралася сем дружных сямейных каманд. І хоць жадаючых ад класа было больш, ніхто не застаўся ўбаку, бо ў кожнага класа знайшлася свая група падтрымкі — таты, брацікі, сястрычкі і, вядома ж, бабулі і дзядулі.

Нягледзячы на спаборніцкі характар, мамы як заўсёды заставаліся мамамі — клапатлівымі, абаяльнымі, якія перажываюць за вынікі дзяцей і за сваю каманду. Пераможцам стала дружная каманда 2 “У” класа. Пасля заканчэння спаборніцтваў была арганізавана дыскатэка для мам з дзецьмі, якая развеяла спаборніцкую атмасферу і падарыла свята.

Галіна КАРОЛЬ,
настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 14 Пінска.