×

На старце яркіх перамог

01.07.2019 11:23,

У яслях-садзе № 4 Ганцавіч асаблівая ўвага ўдзяляецца фарміраванню ў дзяцей навыкаў здаровага ладу жыцця, далучэнню малышоў да ідэй алімпійскага руху.

З нагоды II Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у Беларусі, у дашкольным аздараўленчым лагеры “Весяляты” адбылося фізкультурнае свята “На старце яркіх перамог!”, прысвечанае міжнародным спаборніцтвам у Мінску.

У пачатку мерапрыемства Лесік, сімвал II Еўрапейскіх гульняў, запаліў імправізаваны алімпійскі агонь. Хлопчыкі спаборнічалі ў розных эстафетах, скачках, футболе, баскетболе, бадмінтоне, дзе паказалі хуткасць, сілу і спрытнасць.

У знак салідарнасці з беларускімі спартсменамі дзве каманды работнікаў ясляў-сада вырашылі паспаборнічаць у спрытнасці і вынослівасці. 12 чалавек сышліся ў 8 эстафетах, дзе праявілі  імкненне да перамогі і сілу духу. Былі пераможцы і пераможаныя. Але не гэта галоўнае. Галоўнае — што здаровыя традыцыі калектыву ясляў-сада з’яўляюцца стартам для яркіх перамог і пачынанняў!

На працягу ўсіх мерапрыемстваў выхаванцы і педагогі былі актыўныя і вясёлыя, атрымалі зарад бадзёрасці і энергіі.

II Еўрапейскія гульні — значная спартыўная падзея. Беларускіх спартсменаў падтрымлівае ўся краіна, у тым ліку выхаванцы і калектыў нашай дашкольнай установы.

Яўгенія БАБКО,
Людміла ЦІШЧАНКА,
кіраўнікі фізічнага выхавання ясляў-сада № 4 Ганцавіч.