×

Не забывайце пра бяспеку

27.02.2019 11:44,

У рамках рэспубліканскіх прафілактычных акцый “Бяспеку — у кожны дом!” і “Зробім дарогу бяспечнай!”, накіраваных на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, мінімізацыю негатыўных тэндэнцый у сферы дарожнага руху і прадухіленне дарожна-транспартнага траўматызму, у нашай установе прайшоў адзіны тэматычны дзень “Пра бяспеку не забывай”.

У госці да дашкольнікаў завіталі прадстаўнікі міжраённага аддзела ДАІ і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія пагаварылі з дзецьмі і педагогамі пра важнасць выканання правіл бяспекі.

На працягу лютага выхавальнікі разам з малышамі і іх бацькамі рыхтавалі вырабы на тэму бяспекі. Вынікі гэтай работы былі прэзентаваны на спецыяльнай выстаўцы. Дыпломы атрымалі Савелій Васільеў, Таццяна Валасюк, Паліна Гарагляд, Арсень Дамарацкі, Мілана Занько, Цімафей Печурэнка і Вера Цялушка. Лепшы дыдактычны дапаможнік вырабіла выхавальніца М.В.Валуевіч. 

Сістэматычныя работа з сем’ямі выхаванцаў дапамагае фарміраваць у іх трывалыя веды пра правілы бяспекі і культуру бяспечных паводзін. Дзіцячы ўзрост — спрыяльны час для засваення неабходных уменняў і навыкаў. 

Людміла ГАРАГЛЯД,
загадчыца ясляў-сада № 4 Ганцавіч.