×

Пасадзілі лес

15.05.2019 15:44,

Вучні Маларыцкай раённай гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Самым актыўным захавальнікам лесу стаў 8 “А” клас (класны кіраўнік Нэлі Шпетная).

Хлопцы і дзяўчаты атрымалі задавальненне ад фізічнай працы на свежым лясным паветры, асалоду ад зносін з прыродай. Стараннымі рукамі васьмікласнікаў быў высаджаны не адзін дзясятак маладых дрэўцаў.

У гімназіі пабывала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Маларыцкага лясгаса Наталля Касянюк, якая ўручыла васьмікласнікам дыплом за актыўны ўдзел у акцыі “Тыдзень лесу”, сувеніры і памяткі па паводзінах у лесе. 

Такія ж узнагароды атрымалі і дзевяцікласнікі з сярэдняй школы № 1 Маларыты, дзесяцікласнікі з сярэдняй школы № 2 Маларыты і адзінаццацікласнікі з Олтушскай сярэдняй школы.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.
Фота аўтара.