Птушкі – нашы сябры

- 12:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 15 Смаргоні далучыліся да святкавання Міжнароднага дня птушак і правялі ва ўстанове тэматычны дзень “Птушкі – нашы сябры”.

На працягу ўсяго дня дзеці малявалі, ляпілі, рабілі вырабы, чыталі апавяданні, казкі, адгадвалі загадкі пра птушак, слухалі іх галасы. Выхаванцы даведаліся шмат цікавага пра розныя віды птушак нашай мясцовасці, характэрныя асаблівасці іх знешняга выгляду, паводзін. Дашкольнікам распавялі, якія птушкі жывуць побач з намі і якія вяртаюцца вясной з цёплых краёў. Дзеці цяпер ведаюць, што птушыныя спевы супакойваць чалавека, паляпшаць настрой і сон, станоўча ўплываюць на агульны стан чалавека.

Выхаванцы старшай групы правялі вопыт “Чаму гінуць птушкі?”, з якога даведаліся пра крыніцы забруджвання вадаёмаў, лясоў, пра тое, чаму і як гінуць птушкі. Дзеці з вялікім задавальненнем гулялі ў рухомыя гульні “Пералёт птушак”, “Дружна птушкі прыляцелі”, “Верабейкі і кот”, дыдактычныя гульні “Кожнаму сваё гняздо”, “Пералётныя і зімуючыя птушкі Беларусі”, якія дапамаглі замацаваць уяўленні пра пералётных і зімуючых птушак, месцы іх пражывання.

У рамках тэматычнага дня выхаванцы, іх бацькі і супрацоўнікі дашкольнай ўстановы прынялі ўдзел у акцыі “Мы шпакоў да сябе клічам – ім пабудуем птушыны дом”. Сумесна з бацькамі былі выраблены шпакоўні. Яны атрымаліся розныя па велічыні, складаныя па канструкцыі і геніяльныя па задуме. Усе шпакоўні знайшлі сваё месца на тэрыторыі садка. Цяпер мы з нецярпеннем будзем чакаць прылёту шпакоў.

 

Ірына ЗЕНКЕВІЧ,
намеснік загадчыка по асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 15 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий