×

Разам можам многае

15.03.2019 15:11,

Надзвычай цікавы атрымаўся конкурс “Разам мы можам многае” сярод сем’яў выхаванцаў, арганізаваны педагогам-псіхолагам нашай установы Л.І.Кнурэнка. Мерапрыемства праводзілася з мэтай фарміравання ў дзяцей першасных каштоўнасных уяўленняў пра сям’ю, сямейныя традыцыі і абавязкі, згуртавання дзяцей і бацькоў праз сумесную творчую дзейнасць.

У конкурсе ўдзельнічалі 4 сям’і: Ксеніі Лыганоўскай (мама Вольга Мікалаеўна і тата Уладзімір Іванавіч), Глеба Швайко (мама Аксана Сяргееўна і брат Ягор), Давыда Варвашэвіча (мама Вольга Пятроўна і браты Дзмітрый і Аляксандр), Алісы Рабцэвіч (мама Ірына Славікаўна, тата Сяргей Канстанцінавіч і сястра Дзіяна).

У ролі журы выступіў сямейны савет у складзе загадчыцы ясляў-сада Л.І.Гарагляд, яе намесніка па асноўнай дзейнасці С.І.Багровай і выхавальніцы Г.У.Грыбоўскай.

Сем’і спаборнічалі ў конкурсах “Творчая візітоўка”, “Дакраніся да…” і “Наш настрой”, гульнях “Чароўны мяшэчак” і “Наша дружная сям’я”. З яркімі танцавальнымі кампазіцыямі выступілі ўдзельнікі харэаграфічнага гуртка.

У намінацыі “Самая творчая сям’я” перамагла сям’я Глеба Швайко, у намінацыі “Самая дружная сям’я” — сям’я Ксеніі Лыганоўскай, у намінацыі “Самая спартыўная сям’я” — Алісы Рабцэвіч, у намінацыі “Самая артыстычная сям’я” — Давыда Варвашэвіча. 

Лілія КНУРЭНКА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 4 Ганцавіч.