×

Размаўляем па-беларуску!

22.02.2019 14:20,

1 лютага ўстановы адукацыі Ганцавіччыны актыўна далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемствы гэтага дня аб’яднала адна мэта — усвядоміць важнасць захавання і развіцця моўнай культуры як самаідэнтыфікацыі беларусаў. Інфармацыйныя акцыі, творчыя конкурсы і віктарыны заклікалі ўсіх размаўляць па-беларуску, пашыраць сферу ўжывання роднай мовы.

Кульмінацыяй свята стаў раённы конкурс “Загадкавая краіна Паэзія”, праведзены ў літаратурна-этнаграфічным музеі Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Якуба Коласа. У спаборніцтве ўдзельнічалі лепшыя чытальнікі беларускамоўнай паэзіі.

Эмацыянальнасцю, акцёрскім майстэрствам і індывідуальнай манерай чытання вылучаўся кожны ўдзельнік, таму журы давялося нялёгка вынесці канчатковы вердыкт.



Пераможцамі конкурсу сталі Паліна Паўловіч з гімназіі Ганцавіч, Настасся Мініч і Аліна Дулік з Агарэвіцкай сярэдняй школы, Настасся Папека з Дзяніскавіцкага ясляў-сада — сярэдняй школы, Ксенія Занька з Малькавіцкай сярэдняй школы і Дар’я Валодзька з Чудзінскай сярэдняй школы.

Аксана РЫЛКА,
галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама.