×

Спаборнічалі… казачныя героі

29.10.2019 10:35,

Вельмі весела і цікава ў нашым яслях-садзе прайшоў конкурс “Мой любімы казачны герой”, накіраваны на далучэнне дзяцей і іх бацькоў да тэатральна-гульнявой дзейнасці, твораў мастацкай літаратуры і фальклору.

Асноўная ўвага ўдзялялася падбору тэатральных касцюмаў з улікам вобразаў любімых казачных персанажаў. Бацькі разам з дзецьмі ўдзельнічалі ў дэфіле і прэзентавалі касцюмы.

Падчас тэатралізаванага мерапрыемства гучала мастацкае слова, якое разам з рухамі, мімікай і жэстамі надавала яму натуральнасць.

Не засталіся ўбаку і гледачы, якія з задавальненнем удзельнічалі ў інсцэніроўцы мастацкіх твораў.

Удзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і падарункі. Дзякуй бацькам нашых выхаванцаў за падтрымку творчых спраў.

Святлана ЛЯШКЕВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна.