×

Свята спорту і здароўя

20.01.2020 14:57,

Найлепшая прапаганда здаровага ладу жыцця — заняткі фізкультурай і спортам. Нядаўна ў нашай дашкольнай установе прайшоў спартыўны турнір сярод педагогаў. На старт выйшлі выхавальнікі, музычны кіраўнік, кіраўнік фізічнага выхавання і намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці. 

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з выставай метадычных распрацовак (лэпбукамі, дыдактычнымі гульнямі) па здаровым ладзе жыцця і алімпійскай адукацыі, падрыхтаванай кіраўніком фізічнага выхавання Марынай Антонаўнай Багатка. 

Турнір пачаўся з гульні-асацыяцыі. Удзельнікі дэманстравалі свае здольнасці ў хадзе па гімнастычнай лаўцы, у скачках праз скакалку і ў даўжыню, кідках мяча ў кальцо, падыманні тулава, лежачы на спіне, боўлінгу, практыкаваннях з абручом і піянерболе.

Педагогі падзяліліся вопытам па далучэнні дзяцей і іх бацькоў да здаровага ладу жыцця, алімпійскай адукацыі.

 

Святлана ЛЯШКЕВІЧ, 
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Манькавіцкага ясляў-сада Столінскага раёна.