×

Сяброўства, праверанае часам

03.01.2020 11:41,

У Маларыцкім раённым ЦКРНіР дзейнічае выстава “Мой асаблівы свет”, дзе прадстаўлены работы 29 асаблівых дзяцей. Аўтары 5 найлепшых работ з ліку вучняў Хаціслаўскай сярэдняй школы, Замшанскай базавай школы і Маларыцкага ЦКРНіР пабывалі на абласной дабрачыннай ёлцы.

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Маларыцкім раённым ЦКРНіР прайшоў навагодні ранішнік “Зімовая казка”.  У госці да дзяцей завіталі не толькі Дзед Мароз, Снягурка, казачныя персанажы, але і традыцыйныя спонсары — прадстаўнікі СП ААТ “Брэстгазаапарат” і Маларыцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Усе дружна вадзілі вакол навагодняй ёлкі карагоды, спявалі і танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях. Дзеці атрымалі салодкія падарункі і сувеніры. Не застаўся без падарункаў і Маларыцкі раённы ЦКРНіР. Спонсары, у тым ліку і ААТ “Табак-Інвест”, перадалі ўстанове адукацыі кварцавыя апрамяняльнікі для кабінетаў, гаспадарчы інвентар, цацкі,  канцтавары, вадкакрышталічныя тэлевізары.

Навагодні ранішнік дзецям запомніцца надоўга.

Мікалай НАВУМЧЫК,
намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі.