×

Танцуем і спяваем — мову вывучаем!

04.11.2019 11:32,

Кожны чацвер у яслях-садзе № 4 Ганцавіч праходзiць беларускамоўны дзень, на працягу якога выхаванцы размаўляюць па-беларуску, вывучаюць нацыянальныя звычаі і традыцыі. Разам з педагогамі дашкольнікі адпраўляюцца ў дзівосны свет беларускіх казак, вершаў, загадак, забаўлянак і народных гульняў.

Вельмі цікава праходзяць беларускамоўныя музычныя заняткі. Дзеці знаёмяцца з беларускімі народнымі традыцыямі і культурай продкаў, слухаюць музычныя народныя творы і творы беларускіх аўтараў (“Мікіта”, “Крыжачок”, “Полька Янка”, “Лявоніха”), спяваюць “Зайграй мне, дударочку” і “Зайка”, іграюць на цымбалах, свістульках, трашчотках, дудачках, лыжках і бубнах, танцуюць народныя танцы “Бульба” і “Лянок”, гуляюць у гульні “Лапці мае” і “Мікіта”. Усё гэта фарміруе ў выхаванцаў устойлівую цікавасць да роднай мовы.

Ніна ЖЫГУН,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч.