×

Турнiр “Ластаўка”

08.01.2020 14:58,

На зімовых канікулах у сярэдняй школе № 6 Кобрына для навучэнцаў ладзіцца мноства мерапрыемстваў. У рамках праграмы “Карысныя канікулы” ў актавай зале школы прайшоў інтэлектуальны турнір. Каманды 2—7 класаў прымалі ўдзел у II туры IV Міжнароднага асінхроннага турніру “Ластаўка”.


Пераможцы турніру — каманда “Дынаміт”.

Ініцыятар правядзення турніру — Кобрынскі РЦДТ і сярэдняя школа № 6 Кобрына. Турнір штогод збірае звыш чатырохсот каманд. У ім традыцыйна ўдзельнічаюць каманды Арменіі, Беларусі, Украіны і Расіі. На сёння гэта адзіны ў свеце круглагадовы міжнародны турнір для дадзенай катэгорыі навучэнцаў.

У першым туры прынялі ўдзел 12 школьных каманд, тады як другі тур сабраў ужо 22 каманды. Актавая зала з велiзарнай цяжкасцю змясціла ўсіх жадаючых. Пытанні гульні не пакінулі нікога абыякавымі.

Сярод каманд 6-7 класаў перамогу атрымаў “Дынаміт” (7 клас), якi адказаў на 16 пытанняў з 24. Прывёў каманду да поспеху яе капітан Давід Крылоў. Крыху адсталі ад іх дзяўчынкi з каманды “Iстэрычкi” (6 клас).

Сярод каманд 4-5 класаў пальму першынства падзялілі “Дзяўчынкі Ікс” і “ФСБ”, а ў заліку 2-3 класаў — каманды “Без назвы” і “Умняши”.

Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Каманды з нецярпеннем чакаюць наступнага тура. Хтосьцi хоча паўтарыць поспех, а хтосьцi — узяць рэванш. А наступны тур ужо не за гарамі — у канцы студзеня.

Якаў ЛАГВІНОВІЧ,
настаўнік матэматыкі сярэдняй школы № 6 Кобрына, арганізатар і аўтар пытанняў міжнароднага турніру “Ластаўка”.