×

Тыдзень творчасці

15.05.2019 15:39,

Надзвычай цікава і весела ў нашай школе прайшоў тыдзень творчасці, падчас якога крэатыўныя здольнасці паказвалі не толькі дзеці, але і педагогі. Штодзень вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў творчых мерапрыемствах і майстар-класах. Кожнаму знайшоўся занятак па душы.

Аматары літаратуры ўдзельнічалі ў гульнявых занятках “Вясёлыя рыфмаплёты” і конкурсе хайку “Часы года”. Для аматараў тэатра былі арганізаваны заняткі “Пагуляем у тэатр”, а для аматараў сучасных танцаў – заняткі “Танцуем разам”. Аматараў музыкі сабрала караоке-паці “Чароўны мікрафон”. Прыхільнікі здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку сустрэліся ў фітнес-клубе. Аматарам хэндмэйду былі прапанаваны  майстар-класы па розных тэхналогіях ручной работы: аплікацыя з джынсу, арыгамі, дэкупаж і інш.

Па выніках кожнага дня на стэндах размяшчаліся фотаздымкі, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю пазнавалі сябе і педагогаў падчас калектыўных творчых спраў. У школьным фае была арганізавана выстаўка дзіцячых творчых работ. Завяршыўся тыдзень творчай праграмай “Алё, мы шукаем таленты”.  

Тыдзень творчасці паказаў, што неталенавітых дзяцей не бывае. Для гэтага дарослым трэба своечасова ўбачыць іх здольнасці і задаткі, зрабіць цікавым і займальным вольны час.

Марына КУР’ЯНОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Пелішчанскай сярэдняй школы Камянецкага раёна.