×

Ведаць і паважаць Канстытуцыю

18.03.2020 11:35,

Канстытуцыя — галоўны закон дзяржавы, створаны на аснове гістарычнага вопыту і прыярытэтаў нацыянальнага развіцця. Абавязак кожнага грамадзяніна — паважаць Канстытуцыю і выконваць яе палажэнні.

З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі напярэдадні 15 сакавіка на Піншчыне праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі Беларусі. Прыемна, што прадстаўнікі раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў грамадзян Беларусі, на якой прысутнічаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс.

Удзельнікі раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў наведалі Высокаўскую сярэднюю школу імя Дняпроўскай флатыліі, дзе пабывалі на інфармацыйных гадзінах у 3, 5, 10 і 11 класах, прысвечаных Дню Канстытуцыі Беларусі. Кожная гадзіна праводзілася ў цікавай форме з улікам узроставых асаблівасцей і інтарэсаў дзяцей. На адной з іх прысутнічаў намеснік начальніка Пінскага РАУС падпалкоўнік міліцыі В.Л.Буднік. Тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны прайшлі ва ўсіх установах адукацыі раёна.

Найлепшыя вучні Піншчыны атрымалі пашпарты грамадзян Беларусі з рук вядомых асоб падчас святочнага мерапрыемства ў райвыканкаме.

Важна, каб вучні не толькі ўсведамлялі каштоўнасць Канстытуцыі Беларусі, але і раслі дастойнымі грамадзянамі, якія прыносяць карысць Радзіме.

Настасся ШУКАЛА,
метадыст Пінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета.