×

Як Коля Гойшык

24.01.2020 15:03,

Піянер — значыць першы. Піянерамі называлі людзей, якія засялялі новыя землі і нават тых, хто пракладваў шлях у невядомае, ішоў заўсёды наперадзе.

Такімі першапраходцамі з’яўляюцца піянеры дружыны нашай школы, што носіць імя піянера-героя Колі Гойшыка, які, нягледзячы на свой юны ўзрост, нароўні з партызанамі ў час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у падрыўных аперацыях. 

Прыём у піянеры — значная падзея ў жыцці кожнага вучня. На працягу некалькіх месяцаў хлопчыкі і дзяўчынкі рыхтаваліся да ўступлення ў піянеры. І вось, у дзень нараджэння дружыннага героя Колі Гойшыка, у студзені на базе народнага гісторыка-краязнаўчага музея школы быў арганізаваны ўрачысты прыём у піянеры. На свяце прысутнічалі госці, бацькі, настаўнікі, сябры будучых піянераў. Перад тым, як павязаць гальштук, дзеці далі ўрачыстае абяцанне юнага піянера: любіць сваю Радзіму, быць добрымі і сумленнымі, заўсёды аказваць дапамогу тым, каму яна неабходна.  

Права павязаць піянерскія гальштукі прадставілі старшыні Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміле Дубоўскай. Яна пажадала піянерам заўсёды імкнуцца да сваёй мэты, не здраджваць Радзіме і шанаваць дружбу. У сваю чаргу дзеці паабяцалі з годнасцю пранесці па жыцці ганаровае званне піянера і піянерскі гальштук.

 

Ірына ЛАЎРЭНЦЬЕВА,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Дзяніскавіцкага ясляў-сада — сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.