×

Ёсць такая прафесія — абаронца Радзімы

06.03.2019 16:45,

У рамках “Школы актыўнага грамадзяніна” ў нашай установе прайшоў дзень інфармавання “Ганаровае званне — абаронца Айчыны”. У госці да вучняў 8—11 класаў завітаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандр Адамавіч Апановіч.

Ён расказаў пра службу ў арміі часоў СССР і сучаснай Беларусі, патрабаванні да прызыўнікоў, ролю Дня абаронцаў Айчыны ў гісторыі краіны. А.А.Апановіч адзначыў, што служба ва Узброеных Сілах — свяшчэнны доўг і ганаровы абавязак кожнага юнака, школа мужнасці і адвагі.

Шмат пытанняў датычылася афганскай вайны. Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

А.А.Апановіч расказаў, што ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага падрыхтоўцы кваліфікаваных ваенных кадраў. У краіне створана сістэма ваеннай адукацыі, якая ўключае дзейнасць Ваеннай акадэміі Беларусі. Моладзь вучыцца на 7 ваенных факультэтах і 4 ваенныя кафедры грамадзянскіх устаноў адукацыі. 

Вучняў цікавілі адносіны госця да вучобы ў ваенных УВА і якасці, неабходныя для воінскай прафесіі. 

Падчас мерапрыемства шмат гаварылі пра Беларусь, любоў да Радзімы і свайго народа. Усе вучні мараць бачыць краіну моцнай і квітнеючай, без войнаў, гвалту і нягод. Наша краіна — частка вялікага свету. Будучыня планеты залежыць ад усіх людзей.   

Наталля ЛІТВІНОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 Ганцавіч.