×

З павагай да абаронцаў Айчыны

01.03.2019 16:36,

23 лютага гучаць віншаванні, адрасаваныя тым, хто аддана служыў і служыць Радзіме, надзейна абараняе інтарэсы грамадзян і краіны.

У 1 “А” класе сярэдняй школы № 15 Баранавіч адбылося святочнае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны. Ганаровымі гасцямі сталі таты і дзядулі вучняў. Мэта — выхаванне патрыятызму і павагі да абаронцаў Айчыны, падрыхтоўка да выканання воінскага абавязку ў будучыні.

Дзеці спявалі і танцавалі, дарылі татам і дзядулям кранальныя словы, шчырыя віншаванні і паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі. Дарослыя танцавалі, гулялі, спаборнічалі, паказвалі інтэлектуальныя здольнасці і кемлівасць. Дзяўчынкі павіншавалі аднакласнікаў-хлопчыкаў і ўручылі падарункі.

Усіх згуртавала цёплая, вясёлая і сяброўская атмасфера.

Лізавета ФЁДАРАВА,
настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 15 Баранавіч.