×

За зялёную  Брэстчыну

05.06.2019 14:15,

Так называлася абласная экалагічная акцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, у якой на пачатку чэрвеня прынялі ўдзел навучэнцы і педагог ад’яднання па інтарэсах “Мастерилка” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пружан.

Дзяўчынкі паказалі майстар-клас “Кветкавая паляна ў тэхніцы квілінг”, наведалі экалагічныя пляцоўкі, сустрэліся з прадстаўнікамі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, эколагамі.                       

Ала БРАЛКО,
загадчыца экалагічнага аддзела ЦТДМ Пружан.