Среда, 16 июля, 2025

Методическая копилка для профессионального роста педагогов

ДомойВоспитательная платформаДзень роднай мовы Беларусь. Інтэлектуальная гульня-конкурс «Беларусь МАЯ»

Дзень роднай мовы Беларусь. Інтэлектуальная гульня-конкурс «Беларусь МАЯ»

Ірына Аляксандраўна Ламака
Ірына Аляксандраўна Ламака
настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі Казлоўшчынскай СШ Дзятлаўскага раёна

Беларуская мова – песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Раскрыць і данесці яе багацце да сучасных вучняў дазваляе правядзенне Тыдня беларускай мовы і літаратуры, падчас якога школьнікі актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах. На працягу тыдня навучэнцы разгадваюць рэбусы «Скарбонка мудрасці», удзельнічаюць у конкурсах «Загадкі з роднай хаткі», «Знайдзі сябра», у выставе малюнкаў «Мая Беларусь», батле «Я ведаю!», конкурсе чытальнікаў «Прызнаемся слову ў любові», акцыях «Далучы далонь», «Куфэрак пажаданняў», а таксама ў інтэлектуальных гульнях.

Прадстаўляем вашай увазе інтэлектуальную гульню-конкурс «Беларусь МАЯ».