×

25 гадоў у рытме танца

15.05.2019 15:30,

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна г. Гомеля адбыўся справаздачны канцэрт харэаграфічнага калектыву “Касач”, кіраўніком якога з’яўляецца Ірына Алексіна.

25 гадоў Ірына Аляксандраўна працуе ў цэнтры творчасці, і ўвесь гэты шлях яе праходзіць у рытме танца. Удасканальваецца сама, раскрываючы творчыя здольнасці школьнікаў у кірунку харэаграфіі. На працягу многіх гадоў харэаграфічныя кампазіцыі калектыву не перастаюць здзіўляць багаццем і разнастайнасцю сцэнічных сюжэтаў, атрымліваць высокую ацэнку ад прафесійнага журы на конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Касцюмы калектыву, падобна кветцы касач, здзіўляюць яркасцю і арыгінальнасцю мадэляў.

Сёлета справаздачны канцэрт калектыву супаў з 25-годдзем творчага шляху яго кіраўніка. У гонар гэтага на суд гледачам было прадстаўлена 25 харэаграфічных кампазіцый, напоўненых бясконцай энергіяй дзяцінства. Зарад бадзёрасці і пазітыву ад прагляду канцэртнай праграмы атрымалі бацькі, сябры выхаванцаў, а таксама ўвесь педагагічны калектыў.

Вольга ЗУБАР.