×

Адукацыя за здаровы лад жыцця

06.02.2020 14:14,

Як павышэнне ўзроўню адукацыі і культуры можа спрыяць устойліваму развіццю тэрыторый? Адказ на гэтае пытанне шукалі старшыні Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Гомельскай вобласці, якія сабраліся ў гарадскім пасёлку Карма на выязны семінар.

На працягу некалькіх гадоў у раёне дзейнічае праграма “Карма — здаровы гарадскі пасёлак”. Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса на чале са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Кацярынай Зянкевіч і старшынёй Кармянскага райвыканкама Андрэем Турукам пабывалі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ДЮСШ Кармянскага раёна, дзе даведаліся пра прыцягненне насельніцтва да заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця. На базе комплексу працуе басейн, у якім дзейнічае сістэма скідак для мясцовых жыхароў.

Школьнікі Хізаўскай сярэдняй школы прэзентавалі дзейнасць бізнес-кампаніі “Эка-Віта”. У райцэнтры актыўна развіваецца веласіпедны рух. У рэалізацыі гэтага праекта ЕС/ПРА АН актыўны ўдзел пры­маюць школьнікі Кармяншчыны. Яны разам з гасцямі з Італіі, Бельгіі і Аўстрыі — сярод заў­зятых аматараў штогадовага красавіцкага велафестывалю.

— Сваю дзейнасць мы актыўна рэкламуем у сацыяльных сетках. Каб дапамагчы карыстальнікам хутка знайсці інфармацыю, запусцілі #Корма за ЗОЖ, — адзначае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Кармянскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Еўтухова.

Між тым удзельнікі абласнога семінара пасадзілі ў кантэйнеры насенне туі. Цяпер за высадкамі бу­дуць даглядаць вучні Хізаўскай сярэдняй школы, а праз некаторы час туі пераса­дзяць у глебу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі, спорту і турызму Кармянскага раённага выканаўчага камітэта.