×

“Адзінства” — з дзецьмі

30.12.2019 14:23,

Напярэдадні самых светлых і радасных святаў Новага года і Раства ў рамках акцыі Нашы дзеці яслі-сад № 5 Нароўлі наведала шэфская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і фінансавых органаў Адзінства (Мінск) у асобе інспектара па працы Мікалая Мікалаевіча Галацэвіча, які выступіў у ролі Дзеда Мароза.

Мікалай Мікалаевіч сардэчна павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і пажадаў, каб мары спраўдзіліся, бо цуды абавязкова здарацца ў Новы год.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел выхаванцы дзіцячага сада (таксама дзеці з малазабяспечаных і мнагадзетных сем’яў). Дзеці расказвалі вершы Дзеду Марозу, спявалі песні, танцавалі. Ім былі ўручаны салодкія навагоднія падарункі ад прадстаўніка арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў падатковых і фінансавых органаў “Адзінства”.

Наталля КОРКУЦЬ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада №
 5 Нароўлі.