×

Цімафей — наша гордасць

01.03.2019 17:22,

У чацвёртым класе калінкавіцкай гімназіі вучыцца сапраўдны грамадзянін і патрыёт сваёй краіны. Ён адрозніваецца высокай ступенню выхаванасці, выдатнай вучобай і схільнасцю да творчасці. Гаворка ідзе пра Цімафея Бялько, пераможцу раённага этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу “Добры дзень, свет!”.

Цімафей адправіўся ў Хойнікі, дзе праходзіла мерапрыемства, каб выступіць у намінацыі “Тэатральная творчасць” з вершам уласнага сачынення “Радзіме прысвячаецца”, у якім маленькі паэт усхваляе прыгажосць роднага краю, стойкасць духу беларускага народа і разважае пра любоў да маці.

Перамога Цімафея — гэта гонар і для бацькоў, і для настаўнікаў, і ў цэлым для ўстановы, дзе хлопчык навучаецца.

Святлана КАЖАМЯКІНА,
настаўніца пачатковых класаў гімназіі Калінкавіч.