×

Далучыліся да экалагічнай акцыі

14.10.2019 15:26,

Экалагічная камапанія Уладкаваць малую радзіму стартавала ў Беларусі ў красавіку 2019 года. Галоўная яе задача прыцягнуць як мага больш людзей да гэтай добрай справы. Мэта кампаніі зрабіць уклад у добраўпарадкаванне раёна, жылога двара, парку або сквера, тым самым захоўваючы прыгажосць навакольнага асяроддзя.

Не застаўся ўбаку ад гэтай акцыі і Кармянскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

Цэнтр існуе з 2004 года і зараз аб’ядноўвае 6 навучэнцаў спецыяльнага класа. Педагогі нашай установы ў адукацыйным працэсе надаюць вялікае значэнне экалагічнай адукацыі і выхаванню вучняў, бо як вядома, усё пачынаецца з дзяцінства.

Прапанаваная кампанія — добрая магчымасць акунуць дзяцей у практычную дзейнасць па вывучэнні і ўпрыгожванні навакольнага асяроддзя. Таму ў пачатку кастрычніка нашы навучэнцы сумесна з бацькамі і педагогамі ў рамках акцыі “Уладкаваць малую радзіму” пасадзілі на тэрыторыі ўстановы дэкаратыўныя парасонавыя туі. Трэба было бачыць, як старанна выхаванцы прысыпалі дрэўцы глебай, палівалі іх вадой. Бо кожны ўдзельнік кампаніі разумеў і ўсведамляў, якую карысць прыродзе і іншым прынясе яго праца.

Святлана ШВАЧЫЧ,
намеснік дырэктара Кармянскага раённага ЦКРНіР Гомельскай вобласці.