×

Эрудыты — за бяспеку

06.02.2020 14:33,

Каманда школьнікаў Красненскай сярэдняй школы Гомельскага раёна перамагла ў абласным этапе гульні брэйн-рынг “За бяспеку”. 2-е месца — у вучняў сярэдняй школы № 9 Гомеля, а на 3-м — навучэнцы сярэдняй школы № 1 Петрыкава.

За званне лепшых змагаліся клубы юных ратавальнікаў-пажарных з васьмі ўстаноў адукацыі Гомельшчыны. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, пры адказе на пытанні спатрэбілася не толькі эрудыцыя, але і ўважлівасць, лагічнае мысленне і хуткая рэакцыя. Каманды не саступалі адна адной у ведах пра бяспеку жыццядзейнасці, найноўшыя распрацоўкі аварыйна-выратавальных падраздзяленняў МНС краіны, гістарычныя факты, звязаныя з пажарнай службай розных краін. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі абласнога ўпраўлення МНС і галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота прадастаўлена абласным упраўленнем МНС.