×

Гімнасты з медалямі

19.03.2020 14:46,

Каманда юнакоў дзяржаўнай установы СДЮШАР № 4 Гомеля заняла першае месца на cпартакіядзе дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы. Кубак cпартакіяды і залатыя медалі атрымалі Уладзіслаў Агапітаў, Павел Барысенка, Аляксей Радзівонаў, Назар Іваноў, Валерый Качанаў.

У асобных відах гімнастычнага мнагаборства па праграме 3 разраду Аляксей Радзівонаў заваяваў чатыры медалі. У тым ліку залаты — у практыкаванні на брусах. У практыкаванні на кані залатая ўзнагарода ўручана Паўлу Барысенку. Мужчынскую каманду рыхтавалі трэнеры Мікалай і Сяргей Арцёменкі, Таісія Шкаруба.

Спаборніцтвы ў Гомелі сабралі больш за 100 удзельнікаў. Сярод іх былі майстры і кандыдаты спорту Рэспублікі Беларусь, пераможцы і прызёры афіцыйных міжнародных спаборніцтваў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.