×

Годны вынік

11.09.2019 12:07,

У Мінску нядаўна прайшоў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе Скураны мяч на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Больш за пяцьсот удзельнікаў з усёй краіны на працягу чатырох дзён змагаліся ў футбольным майстэрстве на стадыёне футбольнага клуба Мінск.

Змагацца за прызавое месца нам было не так ужо і лёгка, але згуртаванасць каманды дапамагла дасягнуць добрых вынікаў. Мы стараліся сур’ёзна настроіцца і цалкам выканаць усе трэнерскія ўстаноўкі на гульню. Мы вельмі рады, што занялі ганаровае 2-е месца сярод моцных каманд. Гэта вельмі добры і дастойны вынік. Але, вядома, апускаць рукі не варта, бо нам ёсць яшчэ да чаго імкнуцца. У наступным годзе паспрабуем дасягнуць лепшых вынікаў.

Мы ўдзячныя нашай дружнай камандзе, выдатнаму трэнеру Уладзіміру Фёдаравічу Бабарыку, нашай школе, настаўнікам фізічнай культуры Фёдару Уладзіміравічу Бічко і Ігару Уладзіміравічу Струку, а таксама арганізатарам за цудоўнае свята футбола. Кожны ўдзельнік нашай каманды атрымаў футбольны мяч ад Беларускай федэрацыі футбола, медалі, кубкі і каштоўныя падарункі, якія дапамогуць зрабіць нашы трэніроўкі яшчэ больш эфектыўнымі.

Васіль ЗАПРУДСКІ,
Мікалай ГАЙКЕВІЧ,
Вадзім Б
АГАТЫРОЎ,
вучні Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна.